Справа тычыцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з парушэннем заканадаўства пра дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі. Раней паведамлялася, што пад следства трапіла дырэктар агенцтва «Суркансалт» Аксана Калясень.

«Згодна з атрыманымі дадзенымі, індывідуальны прадпрымальнік займалася пошукам сурагатных маці для жанчын, якія па медыцынскіх паказальніках не маглі зацяжарыць, вынасіць і нарадзіць дзіця. За арганізацыю іх сустрэч падазраваная атрымлівала грашовыя ўзнагароджанні. Акрамя гэтага, яна кантралявала праходжанне медыцынскага абследавання па месцы жыхарства сурагатнай маці да моманту падпісання натарыяльнай дамовы сурагатнага мацярынства. Калі па заключэнні медыкаў жанчына не магла ўдзельнічаць у праграме «Сурагатнае мацярынства», то адбывалася падмена дакументаў»,

— паведамілі ў Следчым камітэце.

Следчыя таксама выявілі, што пры заключэнні натарыяльных дамоў пазначаліся несапраўдныя звесткі пра віды дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій і пра ўстановы аховы здароўя, дзе гэтыя тэхналогіі меліся выкарыстоўвацца. Напрыклад, некалькі працэдур мусілі адбывацца ў Санкт-Пецярбургу, а праводзіліся ў Беларусі.

Падазраваная знаходзіцца пад падпіскай. Ёй пагражае да 5 гадоў калоніі. Цяпер адбываюцца працэсуальныя дзеянні ў Расіі.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?