Кароль Бельгіі Філіп прыняў удзел у традыцыйным забегу «20 км па Брусэлі».
54-гадовы Філіп ўжо не ў першы раз прымае ўдзел у забегу. Аднак сёлета, яго з'яўленне стала нечаканасцю, бо ён спачатку адмовіўся ад удзелу ў забегу. Кароль выйшаў на старт у апошні момант, здзівіўшы сваім з'яўленнем публіку і арганізатараў. Падтрымаць высокапастаўленага марафонца прыехалі члены каралеўскай сям'і — каралева Мацільда разам з чатырма дзецьмі.
Зрэшты, сёлета каралю не ўдалося пабіць свой леташні рэкорд — 1 гадзіна 55 хвілін. Дыстанцыю ён прабег за 1 гадзіну 58 хвілін.
0
0
0
0
0
0