Расія не будзе адпраўляць афіцыйных назіральнікаў на выбары прэзідэнта Украіны, заявіў журналістам кіраўнік адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргей Іваноў.

Адказваючы на пытанне аб прызнанні вынікаў галасавання з боку Расіі, Іваноў адказаў, што гэта будзе залежаць ад таго, як і дзе яны пройдуць.

«Галоўнае — не выбары, не каго абяруць, а што далей будзе, якая будзе канстытуцыйная рэформа. Па логіцы, вядома, спачатку лепш зрабіць так, што ўсе людзі, якія ідуць да выбарчых урнаў, разумелі, што іх чакае далей, не хто будзе ўзначальваць, а што будзе з краінай далей», — сказаў Сяргей Іваноў.

Раней кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД Леанід Слуцкі паведаміў, што ў Маскве да гэтых выбараў «вельмі своеасаблівае стаўленне». На яго думку, складана назваць выбарамі «мерапрыемства, у якім не ўдзельнічаюць многія рэгіёны краіны».

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне прызначаны на 25 мая. Сярод кандыдатаў у лідары краіны, па апошніх сацыялагічных апытанняў, лідзіруе Пятро Парашэнка. З вялікім адрывам за ім ідзе Юлія Цімашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?