Падчас штурму часткі Нацгвардыі ў Аляксандраўску Луганскай вобласці адбыўся выбух на складзе са зброяй.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МУС у Луганскай вобласці Таццяна Пагукай: «У Аляксандраўцы, дзе дыслакуецца частка падраздзялення вайсковай часткі (там тыя, хто нясе кантрактную і тэрміновую службу) каля 30-40 хвілін ішоў бой паміж вайскоўцамі вайсковай часткі і ўзброенымі баевікамі падчас бою ў выніку прамога трапляння ў склад са зброяй здэтанавалі боепрыпасы і адбыўся выбух».

Яна адзначыла, што інфармацыі аб магчымых загінулых або пацярпелых пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?