На базе Мінскага трактарнага завода (МТЗ) ствараецца холдынг. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 526 ад 30 мая, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Акрамя галаўнога прадпрыемства — МТЗ — у холдынг увойдзе яшчэ дзевяць вытворцаў сельгастэхнікі: Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў, Віцебскі завод трактарных запасных частак, Лепельскі рамонтна-механічны завод, Лепельскі электрамеханічны завод, Мінскі завод спецыяльнага інструменту і тэхналагічнай аснасткі, Мінскі завод шасцерняў, Мазырскі машынабудаўнічы завод, Нараўлянскі завод гідраапаратуры, Хойніцкі завод гідраапаратуры.

Міністэрству прамысловасці і Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана правесці дадатковы выпуск акцый на суму павелічэння статутнага фонду ААТ «Мінскі трактарны завод» за кошт акцый прадпрыемстваў, што ўключаюцца ў холдынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?