Супрацоўнікі СБУ затрымалі пяцёх удзельнікаў тэрарыстычнай групы, якія планавалі падарваць чыгуначную каляіну на ўчастку руху Кіеў—Харкаў.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры СБУ, арганізатарам групы быў 45-гадовы жыхар Харкава, які дзейнічаў пад непасрэдным кіраўніцтвам дыверсанта Ігара Безлера па мянушцы «Бес». Ад свайго «куратара» тэрарыст атрымаў заданне арганізаваць падрыў цягніка з артылерыйскімі боепрыпасамі.
Усе члены банды былі затрыманыя ў момант закладкі выбухоўкі пад каляіну. У іх было канфіскавана 0,5 кг трацілу, электрадэтанатары, элементы сілкавання.
Падчас вобшукаў па месцах жыхарства затрыманых канфіскавана больш за 1,5 кг трацілу, агнястрэльная зброя і боепрыпасы.
Следчымі СБУ распачата крымінальная вытворчасць па арт. 258 (тэрарыстычны акт) і арт. 258-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі) КК Украіны. Зламыснікі ўзятыя пад варту.