У аўторак 1 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель панізіўся адразу да еўра і даляра, але ўмацаваўся да расійскага рубля. Апошняе дазволіла другі раз запар умацавацца нацыянальнай валюце да кошыку валют.

Так, курс даляра сёння вырас на 10 рублёў да 10 210 беларускіх. Гэта новы гістарычны максімум.

Курс еўра сёння вырас адразу на 60 рублёў да адзнакі 13 980 беларускіх рублёў і адразу на 50 рублёў абнавіў абсалютны максімум, які трымаўся з 7 мая 2014 г. на ўзроўні 13 930.

Курс расійскага рубля сёння ўпаў яшчэ на 3 беларускія рублі да 298,5 беларускага. З пачатку тыдня расійская валюта аслабілася ўжо на 5 беларускіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?