Наконт «Danke, Frau Ribbentrop!» у дачыненні да Меркель.

Я, канечне, разумею, што гэта Меркель выбрала зэка ў прэзідэнты Украіны.

Меркель развальвала цягам 20 гадоў украінскае войска.

Меркель прымушала вайскоўцаў здраджваць прысязе і пераходзіць на бок акупантаў.

Меркель аддала рускім Крым.

Меркель толькі што выпусціла з акружэння тэрарыстаў на чале са Стралковым і дазволіла 2-кіламетровай калоне даехаць да мільённага горада і там акапацца.

Толькі што тыя, хто ярасна піша «Danke, Frau Ribbentrop!» называлі Парашэнку здраднікам. Але за базар жа адказваць не трэба. Таму Парашэнка — хер з ім. Новы аб'ект для нянавісці — канцлерка той краіны, якая толькі што выдала табе крэдыт.

Нядаўна, дарэчы, фашысткай называлі Меркель грэкі, якія праелі 80 ярдаў еўра за 2 гады і прасілі яшчэ. Яшчэ не далі, і Меркель стала фрау Рыбентропам для гордых, блін, элінаў.

Карацей, я вось што хацеў бы сказаць. Не так страшны Пуцін. Не так страшны любы вораг, як папуляцыя змагароў, якая ные, заламвае рукі, вінаваціць любога моцнага чалавека у сваёй слабасці. Гэта цыроз. Гэта гангрэна. Гэта, канечне, поўны і, баюся, беспаваротны капец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?