Стары зайшоў у краму на вуліцы Леніна быццам бы за пакупкамі, але замест агляду прылаўкаў падышоў да касіркі і пад пагрозай пісталета запатрабаваў, каб жанчына аддала яму выручку. Прадаўшчыца спалохалася, з крыкамі аб дапамозе яна заскочыла ў падсобнае памяшканне і пачала тэлефанаваць у міліцыю. Злачынца яшчэ нейкі час спрабаваў самастойна ўзламаць касу, каб забраць грошы, але пачуўшы, што касірка выклікае міліцыю, выбег з крамы, каб схавацца. Прадаўшчыца, асмялеўшы, выскачыла за ім на вуліцу, працягваючы клікаць на дапамогу. Каля крамы ў гэты час якраз праходзілі два сябры. Убачыўшы, што адбываецца, яны кінуліся за злачынцам. У старога не было шанцаў схавацца.

Як высветлілася пазней, сябры былі супрацоўнікамі міліцыі, якія бавілі вольны ад працы час за сумесным шпацырам і размовамі. Таксама высветлілася, што і пісталета ў мужчыны не было, а палохаў ён прадаўшчыцу «прадметам, падобным да пісталета». Пазней стала вядома, што палову свайго жыцця пенсіянер правёў за кратамі, але на пенсію не выйшаў, працягнуўшы цяжкую крымінальную працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?