Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус 25 ліпеня наведае Беларусь. Пра гэта БелаПАН паведаміла саветнік міністра па пытаннях інфармавання грамадскасці Раса Якілайцене.

«Пакуль я магу толькі пацвердзіць, што такі візіт адбудзецца. Дадатковая інфармацыя будзе заўтра», - сказала яна.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», што «ў пятніцу адбудзецца сустрэча лідараў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці з міністрам замежных спраў Літвы спадаром Лінкявічусам».

Варта адзначыць, што ад 24 ліпеня да 28 лістапада 2012 года Лінас Лінкявічус працаваў амбасадарам Літвы ў Беларусі, а затым быў адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Літвы.

На мінулым тыдні Лінкявічус, падчас сустрэчы з акрэдытаванымі за мяжой літоўскімі пасламі, заявіў, што Літве варта падтрымаць дыялог з уладамі Беларусі. «Ідзе дыялог з Расіяй, прэзідэнты размаўляюць, ездзяць, сустракаюцца ў VIP-ложы ў Бразіліі падчас футбола, размаўляюць на сустрэчах у Маскве. Чаму мы не можам размаўляць з Беларуссю?» - цытуе словы Лінкявічуса delfi.lt.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0