Трацейскі суд у Гаазе абавязаў Расію выплаціць экс-акцыянерам ЮКАСа $50 млрд замест запатрабаваных $ 114 млрд. Аб гэтым піша «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Акрамя таго, Расія павінна аплаціць выдаткі судовага працэсу ў памеры $65 млн. На абскарджанне у Расіі яшчэ ёсць 10 дзён. Крыніцы выдання не сумняваюцца ў тым, што Масква скарыстаецца гэтай магчымасцю.

Як піша «Коммерсант», Расію прызналі вінаватай у парушэнні Энергетычнай хартыі з-за фактычнай экспрапрыяцыі кампаніі ЮКАС.

Расійскі бок у ходзе працэсу настойваў на тым, што Энергетычная хартыя не можа прымяняцца, бо дакумент падпісваўся прэм'ерам Віктарам Чарнамырдзіным ў 1994 годзе, але пры гэтым не быў ратыфікаваны парламентам.

Паводле рашэння суда, Расія можа выплаціць кампенсацыю да 15 студзеня 2015 года, пасля чаго пачнуць налічацца працэнты. Таксама на працягу 10 дзён з 28 ліпеня Расія можа звярнуцца ў суды Нідэрландаў, на тэрыторыі якой разглядаўся пазоў, з заявай аб ануляцыі рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?