У панядзелак, 28 ліпеня, адбыліся пяцібаковыя перамовы прэзідэнтаў ЗША, Францыі, а таксама кіраўнікоў урадаў Германіі, Вялікабрытаніі і Італіі. Тэматыкай іх размовы стала ўзмацненне ціску на Расію.

Лідары ЗША і вядучых дзяржаў Еўрасаюза дасягнулі згоды адносна неабходнасці ўкаранення новых санкцый, паведамляецца ў камюніке Елісейскага палаца, распаўсюджанага па выніках перамоваў.

Як вядома, да гэтага часу ўвядзенню новага этапу санкцый перашкаджала адсутнасць кансэнсусу вядучых палітычных лідараў.

«Можна з шкадаваннем канстатаваць, нягледзячы на неаднаразовыя заклікі на адрас прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, Расія не спрабуе паўплываць на сепаратыстаў з мэтай прымусіць іх да перамоваў. Таксама Расія не ажыццяўляе рэальных крокаў для ўстанаўлення кантролю над мяжой з Украінай», - гаворыцца ў заяве лідараў 5 краін.

«Пяць лідараў дзяржаў і ўрадаў пацвердзілі, што ў гэтых умовах яны маюць намер звярнуцца да новых абмежаваньняў (санкцый) у дачыненні да Расіі», - падкрэслівае прэс-служба Елісейскага палаца.

Як вядома, працоўны праект рашэння аб першым этапе сектаральных санкцый павінен быць зацверджаны ў аўторак, 29 ліпеня. Гэтыя абмежаванні ўпершыню крануць не асобных людзей або прадпрыемствы, а цэлыя галіны эканомікі РФ.

Крыніцы паведамляюць, што эфект ад сектаральных санкцый можа дасягнуць 100 млрд еўра за два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?