Арганізатары выставы старажытных мапаў запрашаюць да гутаркі «Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння»: 13 жніўня, 18.30, прастора ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58).
У дыскусіі бяруць удзел вядомыя гісторыкі — Алег Дзярновіч і Алесь Белы, выдавец і аўтар выставы Эдуард Куфцерын, рэжысёр Ян Карпаў. Вядучы дыскусіі — філосаф Павел Баркоўскі.
0
0
0
0
0
0