Любое ўмяшанне на падставе аказання «гуманітарнай» дапамогі жыхарам рэгіёнаў, дзе ідуць баі, можа быць ажыццёўлена толькі пасля фармальнага ўзгаднення з урадам Украіны і адпаведнага дазволу Кіева, заявіў прэзідэнт ЗША ў ходзе гутаркі з кіраўніком італьянскага ўрада.

Як паведамляецца на сайце Белага дома, Барак Абама і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца абмеркавалі ў тэлефоннай размове шэраг вострых міжнародных праблем, у тым ліку сітуацыю ва Украіне.

Яны адзначылі намаганні ўкраінскіх уладаў па арганізацыі дастаўкі гуманітарнай дапамогі пад эгідай Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і іншых прызнаных міжнародных арганізацый.

Абама і Рэнца таксама выказалі адзінае меркаванне, што любыя крокі Расіі, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным палажэнням, будуць прызнаныя недапушчальнымі і парушаючымі міжнародныя законы, і прывядуць да дадатковых санкцый супраць Масквы.

Між тым, па паведамленнях расійскіх інфармагенцтваў, аўтакалона з сотняў грузавікоў з расійскай гуманітарнай дапамогай жыхарам паўднёвага ўсходу Украіны выехала ў ноч на аўторак з падмаскоўнага Нара-Фамінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?