Іспанскі святар Мігель Пахарэс, інфікаваны вірусам ліхаманкі Эбола, памёр у бальніцы Мадрыда. Пра гэта паведаміла дырэкцыя сталічнай бальніцы «Карлас III», куды быў дастаўлены Пахарэс.

Мігель Пахарэс разам з Джорджам Комбі былі ізаляваныя ў бальніцы, фота ABC.ES.

Мігель Пахарэс разам з Джорджам Комбі былі ізаляваныя ў бальніцы, фота ABC.ES.

Святар быў дастаўлены ў Мадрыд з Ліберыі пяць дзён таму.

У шпіталі ён праходзіў курс лячэння з выкарыстаннем эксперыментальнага прэпарату, распрацаванага ў ЗША.

Цяпер не існуе спосабу лячэння або вакцыны ад гэтай ліхаманкі. Колькасць ахвяр успышкі віруса ў Заходняй Афрыцы, па дадзеных СААЗ, ужо больш за тысячу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?