Дзяржаўтаінспекцыя Мінска заклікае аўтаўладальнікаў своечасова перапаркаваць свае аўтамабілі з нізін з высокай рызыкай падтаплення ў бяспечныя месцы. 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у горадзе больш за 80 патэнцыяльна небяспечных участкаў пры падтапленні. 

У Цэнтральным раёне: вул. Няміга, 2—12; скрыжаванне вул. Камсамольская — вул. Інтэрнацыянальная; скрыжаванне вул. Я.Купалы — вул. Інтэрнацыянальная; бульвар Шаўчэнкі (ад вул. Асіпенкі да вул. Кахоўская); скрыжаванне пр. Пераможцаў — МКАД; скрыжаванне пр. Пераможцаў — вул. Ігнаценкі; скрыжаванне пр. Пераможцаў — вул. Мельнікайтэ; скрыжаванне пр. Пераможцаў — пр. Машэрава; вул. Ціміразева, 9—15; скрыжаванне вул. Ціміразева — вул. Арлоўская; вул. Машэрава, 11—25; вул. Ермака, 40, вул. Зацень, 24; скрыжаванні вул. Арлоўская — Старавіленскі Тракт — вул. Чарвякова; вул. Карастаянавай — вул. Арлоўская; пр. Пераможцаў — вул. Арлоўская. 

У Савецкім раёне: скрыжаванне вул. Сурганава — вул. Арлоўская — вул. Багдановіча (плошча Бангалор); вул. Багдановіча, 198—202; вул. Я.Коласа, 17—23; скрыжаванне вул. Куйбышева (36—44) — вул. В.Харужай (5—11); вул. Л.Бяды, 3—27; 4-ты Ізмайлаўскі зав., 7—23; вул. Гікалы, 7—26; вул. Ліпавая, 53, зав. Раўбіцкі, 2, 4, 7 (прыватны сектар); вул. Я.Коласа — вул. Дарашэвіча. 

У Першамайскім раёне: скрыжаванне вул. Талбухіна — пр. Незалежнасці; вул. Заслонава, 15—17; скрыжаванне вул. Каліноўскага — пр. Незалежнасці; скрыжаванне вул. Каліноўскага — вул. Кнорына; скрыжаванне вул. Каліноўскага — Лагойскі Тракт; скрыжаванне вул. Валгаградская — вул. Наўгародская; скрыжаванне вул. Валгаградская — вул. Кнорына; скрыжаванне вул. Валгаградская — вул. Кутузава; плошча Калініна; скрыжаванне вул. Чарнышэўскага — зав. Калінінградскі; вул. Русіянава — вул. Шафарнянская (пад мастом); вул. Астрашыцкая — вул. Старынаўская (пад мастом); вул. Сядых — вул. Каліноўскага. 

У Партызанскім раёне: скрыжаванне вул. Ваўпшасава — вул. Солтыса; вул. Перадавая (пад мостам каля чыгуначных пуцей); вул. Сталетава, 11—17; вул. Геалагічная, 99—111; вул. Палярная, 28—34; пл. Перамогі; вул. Радыяльная — вул. Ваўпшасава. 

У Заводскім раёне: пр. Партызанскі, 28—36, 77—81; вул. Кабушкіна, 5—38; скрыжаванне вул. Галадзеда — пр. Галадзеда; вул. Машынабудаўнікоў (ад аўтастанцыі Аўтазаводская да пр. Партызанскі); вул. Васняцова, 2—10; вул. Тухачэўскага, 16—26; скрыжаванне вул. Крупскай — вул. Малініна; вул. Герасіменкі, 1; вул. Пржэвальскага, 63—102; вул. Алтайская, 26—248 (прыватны сектар); пр. Партызанскі — вул. Жылуновіча; пр. Партызанскі — вул. Кабушкіна. 

У Ленінскім раёне: вул. Ульянаўская, 22 (3-я ГКБ); вул. Маякоўскага (пад чыгуначным пуцеправодам); вул. Чыжэўскіх, 110—166; квартал вуліц Палеская, 7—35, Лугавая, 25—41; скрыжаванне пр. Партызанскі — вул. Нахімава; вул. Кірава, 19—27; вул. Смаленская, 5—15; скрыжаванне вул. Трасцянецкая — зав. Веласіпедны; вул. Я.Купалы, 13—17; вул. Дзянісаўская (раён моста цераз р. Свіслач); скрыжаванне вул. Сонечная — вул. Маякоўскага. 

У Кастрычніцкім раёне: вул. Чкалава, 2—12; скрыжаванне вул. Жлобінская — 1-шы зав. Пірагова; вул. Сярова, 18; вул. Валадзько, 6—12; вул. Талстога, 24—32; вул. Варанянскага, 1—13; вул. Магілёўская, 18—34; вул. Быхаўская (ад вул. Жукоўскага да вул. Пензенская); вул. Каржанеўскага, 8—18; вул. Казінца, 50—62; вул. Каржанеўскага — вул. Казінца (пл. Казінца). 

У Маскоўскім раёне: пр. Дзяржынскага — пл. Багушэвіча; вул. Сямашкі, 3—9; скрыжаванне пр. Дзяржынскага — пр. Жукава (пад пуцеправодам); вул. Карпава, 2—12; вул. Пятроўшчына, 32—38; зав. Дамашэўскі, 3а—9; вул. Заходняя, 2—19; вул. Алібегава, 13—27; вул. Чыгуначная, 122—126; вул. Уманская, 37; скрыжаванне вул. Чыгуначная — вул. Шчорса; пр. Жукава — вул. Глаголева. 

У Фрунзенскім раёне: скрыжаванне вул. Лабанка — вул. Шаранговіча; вул. Берута, 14—24; скрыжаванне вул. Адзінцова — вул. Якубоўскага; скрыжаванне вул. Сухараўская — вул. Шаранговіча; скрыжаванне пр. Пушкіна — вул. Прытыцкага; скрыжаванне вул. Лабанка — вул. Сухараўская; скрыжаванне вул. Лынькова — вул. П.Глебкі; скрыжаванне вул. Гарэцкага — вул. Лабанка; вул. Панчанкі, 12—26; скрыжаванне вул. Альшэўскага — пр. Пушкіна; скрыжаванне вул. Панамарэнкі — вул. Я.Маўра; вул. М.Лынькова, 119; скрыжаванне вул. Кальварыйская — вул. Пінская. 

Сталічная ДАІ рэкамендуе падчас моцнага дажджу ўстрымацца ад паездак, не пакідаць аўтамабілі на стаянцы ў месцах, дзе часта здараюцца падтапленні. Пры моцным ветры паставіць машыну ў гараж. Пры адсутнасці гаража перапаркаваць машыну далей ад дрэў. 

Калі моцны дождж застаў у асабістым транспарце, не трэба спрабаваць пераадолець падтопленыя ўчасткі. Лепш павольна перастроіцца ў крайні правы рад (на абочыну) і, не скарыстоўваючы экстраннае тармажэнне, спыніць рух, уключыць аварыйныя агні і перачакаць лівень. У выпадку імклівага прыбывання вады лепш пакінуць транспартны сродак, прайсці на ўзвышаны ўчастак мясцовасці або ў найбліжэйшы будынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?