У Еўрапейскім Саюзе заяўляюць, што Расія, даслаўшы гуманітарны канвой без суправаджэння Чырвонага Крыжа і згоды украінскай улады, парушыла ўкраінскую мяжу, і заклікаюць Расію адмяніць гэтае рашэнне.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Знешняй службы ЕС (ЗСЄС).

«Еўрапейскі Саюз шкадуе аб рашэнні Расіі накіраваць гуманітарны груз на тэрыторыю Украіны без суправаджэння Чырвонага Крыжа і згоды ўкраінскай улады. Гэта відавочнае парушэнне мяжы з Украінай. Гэта таксама ідзе насуперак папярэднім дамоўленасцям, дасягнутымі паміж Украінай, Расіяй і Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа. Мы заклікаем Расію адмяніць сваё рашэнне», — заявіў ён.

Прадстаўнік Знешняй службы ЕС падкрэсліў, што з мэтай забеспячэння выканання нормаў міжнароднага гуманітарнага права і прынцыпаў канвою, які павінен быць выключна гуманітарнага характару, канвой павінен быць у суправаджэнні МКЧК.

«Мы высока ацэньваем ўкраінскую ўладу за яе стрыманасць, а таксама гатоўнасць для правядзення перамоваў з тым, каб пазбегнуць далейшай эскалацыі крызісу. Украінскія суверэнітэт, тэрытарыяльная цэласнасць, адзінства і незалежнасць павінны захоўвацца», — падкрэсліў ён.

Акрамя таго, прадстаўнік ЗС ЕС зноў нагадаў пра пазіцыю ЕС, згодна з якімі гуманітарная дапамога Расіі павінна быць накіравана ў поўнай адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам і прынцыпамі — праз міжнародныя гуманітарныя арганізацыі і па ўзгадненні з урадам Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?