У другой палове дня ў Варшаву прыбудзе міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Ён сустрэнецца з кіраўніком польскага МЗС Радаславам Сікорскім.

Палітыкі будуць размаўляць пра вынікі ўчорашняй сустрэчы ў Мінску, прысвечанай Украіне, — паведамляе Польскае радыё для замежжа са спасылкай на словы Сікорскага.

«Праз некалькі гадзінаў тут у Варшаве пра падрабязнасці саміту мне паведаміць міністр замежных справаў Беларусі. Спадзяюся, што мы абмяркуем як справы датычныя Украіны, так і двухбаковыя адносіны. Падчас украінскага крызісу з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам размаўляў прэм’ер Дональд Туск. Мы працягваем гэты польска-беларускі дыялог па справе нашга рэгіёну. Падчас саміту ў Мінску адбылася сустрэча паміж прэзідэнтамі Расіі ды Украіны. Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка прадставілі свае пазіцыі, хоць ніякія канкрэтныя рашэнні не былі прынятыя», — сказаў Сікорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0