Аляксандр Лукашэнка 4 верасня падпісаў указ аб узнагароджанні 11 чалавек «за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску». 

Паводле паведамлення прэс-службы прэзідэнта, ордэна Айчыны III ступені ўдастоены старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаны начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, генерал-маёр Ігар Буткевіч, начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, палкоўнік унутранай службы Уладзімір Рафальскі. 

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазель ганараваны ордэнам Дружбы народаў. 

Ордэнам Пашаны адзначаны старшыня Федэрацыі хакея Яўген Ворсін. 

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Мінска Алег Жогла, начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў, намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама Віталіна Рудзікава, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Мінскпрамбуд» Уладзімір Тарасевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?