Вядомы праваслаўны публіцыст і блогер, протадыякан Андрэй Кураеў звольнены з Маскоўскай духоўнай акадэміі «ў сувязі з заканчэннем тэрміну абрання па конкурсе», гаворыцца ў распараджэнні рэктара.

Кураева ўжо спрабавалі выключыць з акадэміі летась з фармулёўкай «за эпатажныя публікацыі».

На думку публіцыста, ён стаў непажаданай персонай у навучальнай установе з-за выступу ў сувязі з гомасэксуальным скандалам у Казанскай духоўнай семінарыі.

Выказванні протадыякана Кураева рэгулярна разыходзяцца з афіцыйнай пазіцыяй РПЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?