На тэлеэкране – сямейная драма дый рэклямная містыка.
НТВ-Беларусь, 17.05
Новая экранізацыя раману Артура Бэрнэда і паўтор аднайменнай карціны 60-ых гадоў. Прывід старажытнай муміі праяўляе фантомную актыўнасьць у залях Луўру. Сьцень засяляецца ў дзяўчыну, якая жыве насупраць музэю, і цяпер тая блукае ў рытуальным адзеньні па начных калідорах і выклікае ў ахоўнікаў самагубствы. Прывід мусяць супакоіць супрацоўнікі музэю, старэнькі дэтэктыў і закаханы ў гераіню малады чалавек.
Сафі Марсо ў ролі дзяўчыны, апанавай прывідам – прывабная й усім ня страшная. А вогненны фантом, які гушкае гераіню, захутаную ў шаты муміі – трымценна-фотагенічны.
Фільм – францускі адказ на амэрыканскую “Мумію” Стывэна Сомэрза. Адказ не палохае, ня вельмі сьмяшыць, але й ня нудны. Ціхая рэклямная містыка знакамітага гальскага музэю.
БТ, 23.30
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)