AP

AP

У ЗША памёр самы стары ў свеце клоўн Флойд Крыкмар, паведамляе Associated Press. Артыст, вядомы пад сцэнічнай мянушкай Creeky, пайшоў з жыцця ва ўзросце 98 гадоў.

Крыкмар памёр у сваім доме ў горадзе Білінгс, штат Мантана. Прычынай смерці стала сардэчная недастатковасць. Аб смерці артыста прэсу праінфармаваў яго сын.

Флойд Крыкмар нарадзіўся 14 ліпеня 1916 г. у штаце Мантана. Большую частку свайго жыцця ён працаваў на ранча, аднак у 1981 годзе заняўся цыркавой дзейнасцю, уступіўшы ў трупу.

У 1993 годзе Creeky быў названы клоўнам года па версіі Міжнароднай асацыяцыі клоўнаў (International Shrine Clown Association, ISCA). У лютым 2012 года Крыкмар трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як найстарэйшы дзеючы клоўн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?