Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала справаздачы аб фінансавай дзейнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў за 2-і квартал 2014 года. Апроч таго, прадаставілі сваю справаздачнасць кампаніі, якія выпускалі ў абарачэнне свае аблігацыі.
«Наша Ніва» склала рэйтынг самых прыбытковых беларускіх кампаній з адкрытай справаздачнасцю.
1 | «Беларуськалій» | $349 мільёнаў |
2 | Мазырскі НПЗ | $127 мільёнаў |
3 | Банк развіцця | $82 мільёны |
4 | «Мінскэнерга» | $43 мільёны |
5 | «Еўрагандаль» | $42 мільёны |
6 | «Гомельтранснафта Дружба» | $40 мільёнаў |
7 | МАПІД | $37 мільёнаў |
8 | Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» | $34 мільёны |
9 | «Нафтан» | $26 мільёнаў |
10 | «Гомельэнерга» | $20 мільёнаў |
Упершыню за доўгі час у пяцёрку найлепшых прабілася прыватная кампанія. Сетка крамаў «Еўраопт» за квартал прынесла сваім уласнікам больш за $40 мільёнаў.
Сярод прыватнікаў наступнымі ідуць «Контэ СПА» і «Савушкаў прадукт». Абедзве кампаніі атрымалі чыстага прыбытку па $12,9 мільёна.
0
0
0
0
0
0