Лідар КНДР Кім Чэн Ын упершыню за 40 дзён з'явіўся на публіцы. Пра гэта ў аўторак, 14 кастрычніка, паведамляе агенцтва ЦТАК.

на фота ён абапіраецца на кіёчак

на фота ён абапіраецца на кіёчак

Паўночнакарэйскі лідар праінспектаваў будоўлю раёна для навукоўцаў пад назвай «Спадарожнік» і «даў неабходныя ўказанні».

Як адзначаецца, жылы квартал складаецца з 24 шматпавярховых дамоў, школы, бальніцы, дзіцячага сада і іншых пабудоў сацыяльна-культурнага прызначэння. Кім Чэн Ын адзначыў, што раён выглядае «вельмі прывабна, ён уяўляе сабой фантастычную карціну».

Акрамя таго, ён «наведаў толькі што пабудаваны Інстытут прыродных крыніц энергіі Дзяржаўнай акадэміі навук». Вывучыўшы памяшканне, лідар КНДР адзначыў працу будаўнікоў, якія, па яго словах, зрабілі ўсё якасна, як і патрабавала партыя.

Лідар КНДР не з'яўляўся на публіцы з 3 верасня, што ў сваю чаргу спарадзіла нямала чутак пра стан яго здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?