Трагедыя адбылася 14 кастрычніка ў вёсцы Вышамір Рэчыцкага раёна. Гаспадыня дома знаходзілася ў агародзе і дыму не бачыла, пра пажар выратавальнікам стала вядома ад суседзяў.

Пажарныя прыбылі на месца ўжо праз некалькі хвілін. У доме яны знайшлі маленькую дзяўчынку і вынеслі яе на свежае паветра. На жаль, нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, выратаваць дзіця не ўдалося.

Напярэдадні маці дзяўчынкі адправіла яе да знаёмых у вёску, бо захварэў старэйшы сын, з якім жанчына засталася на бальнічным у Рэчыцы.

Абставіны гібелі дзіцяці і прававую ацэнку дзеянні дарослых, якія пакінулі без нагляду маленькую дзяўчынку, выявіць следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?