У інтэрнэце сёння выкладзена першая перадача «Настоящее время».
Пры загрузцы выкарыстоўваецца лагатып радыё «Свабода».
Гэта — паўгадзінная перадача. У першым выпуску — Яўлінскі пра Хадаркоўскага, адзіны вораг Кадырава і бунт Нацгвардыі ў Кіеве.
Блок навінаў з Прагі прэзентуе вядомы беларускі журналіст Сяргей Дарафееў.
«Аўдыторыі Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі цяпер будзе прасцей разбірацца ў навінах, — кажа Сяргей, — Вы глядзіце першы выпуск новай інфамарцыйнай праграмы Настоящее время. Гэта 30 хвілін аб'ектыўнага погляду на свет, гэта самыя актуальныя навіны. Штовечар мы ў сетцы Інтэрнет, аналагавым вяшчанні краін і на спадарожнікавай платформе».
Праграма заклікана процідзейнічаць расійскай прапагандзе, што вядзецца на 1-м канале і ў прыватнасці праграме Время, якая рэтранслюецца ў тым ліку і ў Беларусі.