Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску.

У праваахоўныя органы звярнуўся мінчук, які паведаміў аб здзяйсненні ў дачыненні да яго супрацьпраўных дзеянняў. «Увечары 25 снежня на аўтастаянцы ў аднаго з гандлёвых цэнтраў чацвёра мужчын гвалтоўна пасадзілі яго ў аўтамабіль і вывезлі з горада. У лясным масіве паблізу Мінскага мора зламыснікі звязалі пацярпелага скотчам і патрабавалі вярнуць грашовы доўг аднаму з іх, затым збілі і з'ехалі, пакінуўшы звязаным. Пацярпеламу ўдалося самастойна вызваліцца і дабрацца да горада», — паведамілі ва УСК.

У выніку сумесных мерапрыемстваў супрацоўнікі Фрунзенскага РАСК і Фрунзенскага РУУС на працягу сутак выявілі асобы падазраваных, яны затрыманыя. Чацвярым мінчукам ва ўзросце 23-25 гадоў прад'яўленыя абвінавачванні ў выкраданні чалавека, якое было здзейснена ў групе, па папярэдняй змове, з ужываннем гвалту. У дачыненні да абвінавачаных абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Распачатая крымінальная справа па прыкметах злачынства па п.6 ч.2 ст.182 (выкраданне чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?