Не сакрэт, што род дзейнасці асобы важны для патэнцыйных партнёраў. Але што прыцягвае больш?

Каманда амерыканскіх даследчыкаў на чале са Скотам Бары Каўфманам прааналізавала сэксуальнасць розных відаў творчай актыўнасці з пункту гледжання жанчын і мужчын па 5-бальнай шкале.

У даследаванні, апублікаваным у Journal of Creative Behaviour, прынялі ўдзел 119 мужчын і 696 жанчын. Сярэдні ўзрост рэспандэнтаў склаў 24 гады.

Вынікі даследавання пацвердзілі існуючыя стэрэатыпы.

Мужчынскую і жаночую пяцёрку лідараў узначалілі спартоўцы і музыканты. Так, заняткі спортам набралі 3,8 балы сярод мужчын і 3,3 балы ў жанчын, спантаннае падарожжа — 3,8 і 3,4 балы, запіс музыкі — 3,4 і 3 балы, разумныя заўвагі — 3,4 і 3 балы, напісанне музыкі — 3,3 і 2,8 балы адпаведна.

Захапіць увагу патэнцыйнага сэксуальнага партнёра прыцягне таксама ўдзел у музычным гурце (але ўдзел у аркестры мае хутчэй адваротны эфект), напісанне вершаў, мастацкая фатаграфія, роля ў камедыі, вынаходніцтва кулінарных рэцэптаў ці ўнікальны стыль адзення.

А вось вытворчасць адзення, напісанне камп'ютарных праграм, арганізацыя рэкламных кампаній ці садоўніцтва не надта дапамогуць: гэтыя заняткі стаяць у канцы спіса сэксуальных відаў творчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?