Полк «Азоў» заяўляе аб выхадзе ўкраінскіх вайскоўцаў з данецкага аэрапорта. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Азова» у Facebook.

«Як стала вядома, украінскія байцы, якія баранілі ДАП, вымушаныя былі здаць тое, што яшчэ год таму было выдатным, сучасным аэрапортам. Эпапея гераічнай абароны працягвалася 242 дні [з 26 мая]», - гаворыцца ў паведамленні.

«Новы і стары тэрмінал, вежа кіравання, усё, што магло паслужыць як апорны пункт абароны цалкам знішчаныя, — напісаў галоўны рэдактар Цэнзар.нет Юрый Бутусаў. — Аэрапорт прастрэльваецца прамой наводкай, але з будынка новага тэрмінала апошнія выжылыя абаронцы сышлі толькі сёння…

Дзякуй тым, хто перажыў пекла апошніх дзён абароны, але застаўся верны прысязе і воінскаму абавязку да канца. Дзякуй тым хто паранены, і вечная памяць тым, хто застаўся ў новым тэрмінале назаўсёды…», — напісаў ён

19 студзеня ў аэрапорце Данецка павалілася частка перакрыццяў тэрмінала, у выніку чаго многія байцы АТА атрымалі раненні. 21 студзеня Мінабароны паведаміла аб наяўнасці загінулых ўкраінскіх вайскоўцаў з-за абрушэння перакрыцця, а таксама пацвердзіла ўзяцце баевікамі ў палон групы ўкраінскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?