З нагоды сітуацыі з ПЭН-цэнтрам. Я прачытаў вас, Сяргей ДубавецAlexandr FedutaSiarhej Chareūski, Andrej Khadanovich і ды астатнія калегі. Хацеў бы адрэагаваць уласным бачаннем.

5 гадоў таму, калі выйшла мая дэбютная кніга, расейскамоўная «Параноя», я паўсюль на поўным сур'ёзе казаў пра дыскрымінацыю расейскамоўных беларускіх пісьменнікаў у Беларусі: няма прэміяў, меней магчымасці выдацца і гэтак далей. Асобныя з вас мне моцна дапамаглі - парадай, падказкай, падтрымкай… Захаваўся ў архівах запіс перадачы на Тут.баі на гэты конт.

Але потым я напісаў «Сцюдзёны вырай», потым я прачытаў Дубоўку… і пачаў адкрываць унутры свайго сэрца прастору беларускай мовы. І высвятлілася, што дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі шырэйшая за дыскрымінацыю расейскамоўных беларускіх пісьменнікаў, прычым гэта не дыскрымінацыя сістэмай, гэта дыскрымінацыя памяццю. Дыскрымінацыя, што проста вядзе да знікнення. Вось чаму я не выказваўся, калі «Сфагнум», напісаны па-расейску і цудоўна перакладзены Vital Ryzhkou, не вылучылі на Гедройца, хаця ў правілах на той момант значылася: «кніга, выдадзеная па-беларуску». Я адчуваў: мова, нацыянальная літаратура, — важнейшыя за творчы эгаізм.

Нас хутка не стане, пакуль вы бароніце расейскамоўных. Гэта мой хіба што адзіны аргумент.

Можаце лічыць гэта маім афіцыйным каментаром, шаноўная «Расія-24».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?