Праз 15 гадоў патрэбнасць чалавецтва ў прэснай вадзе перавысіць запасы на 40%, гаворыцца ў справаздачы ААН. Арганізацыя заклікае перагледзець выкарыстанне прыродных рэсурсаў.
Галоўнымі прычынамі гэтак суровага прагнозу называюцца змена размеркавання ападкаў, памяншэнне падземных запасаў вады і рост колькасці насельніцтва.
Арганізацыя папярэджвае, што з-за недахопу вады пацерпяць сельская гаспадарка і прамысловасць.
У справаздачы ААН гаворыцца, што ўрадам усіх краін неабходна перагледзець палітыку выкарыстання прэснай вады і зрабіць акцэнт на зберажэнне і паўторнае выкарыстанне.
0
0
0
0
0
0