Шведскія ВПС і знішчальнікі НАТА былі паднятыя ў паветра для суправаджэння расійскіх ваенных самалётаў, якія ляцелі над Балтыйскім морам з выключанымі транспондарамі.

Расійскія самалёты ТУ-22М3 і СУ-27 ляцелі ў міжнароднай паветранай прасторы ў кірунку Калінінграда.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Літвы адзначыла, што палёты, якія ажыццяўляюцца з выключанымі транспондарамі, нясуць пагрозу для грамадзянскай авіяцыі, бо незаўважныя для грамадзянскіх авіядыспетчараў. «Мы стаміліся пастаянна пратэставаць супраць гэтых парушэнняў», — заявіла Аста Гальдзікайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?