Фота: visionbeyond2020.com

Фота: visionbeyond2020.com

Група навукоўцаў правяла шматгадовае даследаванне зроку 4512 амерыканскіх дзяцей любога полу і нацыянальнасці. Вынікі даследавання прадстаўленыя ў часопісе JAMA Ophthalmology.

Частае чытанне ці сядзенне перад экранам мінімальна ўплывае на блізарукасць у школьнікаў. Значна больш уплывае наяўнасць блізарукасці ў абодвух бацькоў альбо рэфракцыйная анамалія і яшчэ 11 фактараў, не звязаных з кнігамі і маніторамі.

Тым не меней, празмерна доўгае сядзенне за камп’ютарам ці тэлевізарам, як і чытанне ў няправільных умовах, навукоўцы бяспечным не прызнавалі.

У дзяцей са здаровым зрокам вочны яблык перастае расці ў пэўным узросце. У некаторых дзяцей з’яўляецца рэфракцыйная анамалія — вочны яблык выцягваецца і прымае форму вінаградзіны. Гэткую анамалію лёгка прадказаць па тым, што ў 6-7 год у дзіцяці назіраецца наадварот лёгкая дальназоркасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?