Мова

EP «Genesis» ад Sciana. Драйв, лірыка і мэтафізіка (прэм'ера!)

 Новы рэліз берасьцейцаў увайшла песьня на словы Ўладзімера Някляева «Апокрыф», дуэт з Ілонай Карпюк «Па-за гульнёй» і пераасэнсаваньне этапнай для гурта рэчы – «Слова».

EP «Genesis» яскрава дэманструе тры складнікі творчасьці гурта Sciana – драйв, лірыка і мэтафізіка. Сынгл паўстаў шмат у чым дзякуючы Зьмітру Назараву, дырэктару гурта. «Усе тры песьні зусім розныя, але ў кожнай зь іх ёсць адлюстравана нашае жыцьцё ў цяперашні пэрыяд. Я вельмі паважаю сваю каманду за тое, што ў няпросты для нас час яны захоўваюць сваё сяброўства, падтрымліваюць адзін аднаго і рухаюцца наперад», – кажа Зьміцер.

Яшчэ адзін новы твор «Па-за гульнёй» вакаліст гурта Павал «Пашцет» Прохараў запісаў разам з Ілонай Карпюк, беларускай з Польшчы, вакалісткай гурта Ilo&friends. Песьня была створана пры ўдзеле саўндпрадусара зь Беластоку Лукаша Сьцепанюка. «Згадваю як сьвяткавала са «Сьцяной» іх пяцігодзьдзе, у зусім іншых абставінах, культурных, жыцьцёвых і ніколі не падумала б, што такі прыемны момант прыдзе, што разам з Пашцетам прасьпяваем, – кажа Ілона. – Хаця мы сьпявалі ўжо разам – шпацыруючы па вуліцах Берасьця, пад адну гітару і гэта надалей для мяне важны ўспамін, знак сяброўства, якое застаецца праз гады. А часам прыносіць вось такія сюрпрызы».

Трэцяя песьня ў рэлізе добравядомая сталым прыхільнікам гурта. Пад назвай «Эвангельле ад Сьцяны» яна выходзіла на самым першым альбоме каманды «Рыфмы лёсаў» (2002), зь ёй музыкі дэбютавалі на «Тузіне» 12 год таму – яна ўдзельнічала ў чарце пад назвай «Першы гук». У новай вэрсіі яна істотна перароблена ў музычным пляне ды перайменавана ізноў – у «Слова». Уласна ў гэтым творы і раскрываецца ідэйная сутнасьць сынглу.

Песьні з EP «Genesis» гурт прэзэнтуе на сваіх выступах у Беларусі ды Ўкраіне. 18-га музыкі граюць у Віцебску, 19-га – у Магілёве, 25-га ў Львове, 26-га ў Тэрнопалі. У траўні заплянаваныя канцэрты ў Менску, Горадні, Берасьце. За навінамі гурта Sciana можна сачыць празь іх афіцыйную суполку.

Каментары

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ10

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага24

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

Пенсіянер адправіў 18 тысяч рублёў дзяўчыне, а гэта аказаўся хлопец1

Лукашэнка сцвярджае, што ЗША пагражалі Беларусі вайной9

Рэспубліканец Арнольд Шварцэнегер падтрымаў Камалу Харыс6

На старажытнай карце вучоныя знайшлі шлях да Ноевага каўчэга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Галоўнае
Усе навіны →