Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў «Газете.Ru», што ў яго распараджэнні пакуль няма інфармацыі аб адмове кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі наведаць парад Перамогі ў Маскве.

Раней стала вядома, што 7-8 траўня Лукашэнка зможа наведаць Маскву сумесна з беларускай дэлегацыяй і «прадэманстраваць адзінства з рускім народам і іншымі, хто шануе гэтую перамогу». Аднак кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што 9 мая будзе ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0