У сталіцы Харватыі, Заграбе, адкрылася новая кавярня «Едра». За напой наведвальніка папросяць некалькі разоў прачытаць якую‑небудзь малітву.

Колькі часу давядзецца патраціць на малітву — залежыць ад напою. Так, больш за ўсё «каштуе» Coca‑Cola. За яе давядзецца прачытаць пяць малітваў да Багародзіцы. Філіжанка капучына абыдзецца наведвальніку ў чатыры «Ойча наш», паведамляе NEWSru.com.

Спачатку ў кавярні было толькі пяць столікаў, але яна стала карыстацца вялікай папулярнасцю, і сёння афіцыянты абслугоўваюць ужо дваццаць сталоў. Колькасць наведвальнікаў увесь час павялічваецца. Дарэчы, кавярня фінансуецца з мясцовага бюджэту.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0