Былога савецкага дысідэнта Уладзіміра Букоўскага ўвялі ў стан штучнай комы ў прыватнай клініцы ў Германіі пасля дзевяцігадзіннай аперацыі на сэрцы, паведаміў яго памочнік Павел Стройлаў.

У ходзе аперацыі Букоўскаму замянілі два сардэчныя клапаны. Па словах дактароў, аперацыя прайшла паспяхова: хоць пагроза жыцця захоўваецца, але стан Букоўскага больш не лічыцца крытычным.

Букоўскі сур'ёзна хварэе з мінулага года. У яго дыягнаставалі рэдкую інфекцыю, якая ў далейшым дала ўскладненні на сэрца. На мінулым тыдні яго стан сур'ёзна пагоршыўся на фоне адмовы некалькіх ўнутраных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?