У перыяд Вялікага посту ў віцебскіх вернікаў ёсць магчымасць наведваць святую Імшу і набажэнствы на англійскай мове. Па ініцыятыве біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна гэтыя набажэнствы ўжо трэці месяц праводзяцца ў парафіі Святога Духа, пробашчам якой з’яўляецца ксёндз Сяргей Сурыновіч.

Ксёндз Сяргей Сурыновіч апякуецца студэнцкімі суполкамі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава, якія знаходзяцца недалёка ад парафіі. У гэтых установах разам з беларускімі студэнтамі атрымліваюць адукацыю маладыя людзі з Ганы, Шры‑Ланкі і Індыі, многія з якіх з’яўляюцца каталікамі.

Паводле: Ядвіга Сіпайла, Catholic.By

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0