«Тэма палітвязняў пастаянна прысутнічае і абцяжарвае далейшы рух наперад у палітычных адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам», — заявіў дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэговічс.

Ён падкрэсліў, што на сустрэчах з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінска пытанне аб вызваленні беларускіх палітвязняў узнімаецца пастаянна. «Спадзяемся, што праблема палітвязняў будзе вырашаная, што паступова Беларусь будзе рухацца ў бок мейнстрыму прававых дэмакратычных свабод, — сказаў Пілдэговічс. — Але, на жаль, на гэты момант прагрэсу не назіраем».

Пілдэговічс выказаў надзею, што Беларусь «усё-такі зблізіцца з Еўропай».

21—22 мая ў Рызе пройдзе саміт Усходняга партнёрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?