На адборачны матч футбольнага чэмпіянату Еўропы 2016 года Беларусь — Іспанія прададзеныя амаль усе білеты, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футбола Аляксандр Алейнік.

«Па лініі Ticketpro рэалізаваныя ўсе білеты, а ў кампаніі «АБФФ-Падарожжа» на 16.00 9 чэрвеня заставалася прыблізна 270 білетаў», — зазначыў Алейнік.

Гульня пройдзе 14 чэрвеня на «Барысаў-Арэне» умяшчальнасцю 13.121 чалавек. Чакаецца прыезд 20 фанатаў з Іспаніі. Яшчэ 100 білетаў выкупілі члены фан-клуба мадрыдскага «Рэала», куды ўваходзяць беларусы і іспанцы, якія жывуць у Беларусі.

На гульні акрэдытаваныя больш як 140 журналістаў, у тым ліку прыкладна 50 іспанскіх, паведаміў прэс-аташэ БФФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?