Як праінфармавалі ва ўпраўленні, паведамленне аб выяўленні паміж запаснымі шляхамі 33 і 34 станцыі Мінск-Сартавальны траўмаванага маладога чалавека паступіла ўвечары 11 чэрвеня.

Малады чалавек, 1995 года нараджэння, — грамадзянін Турцыі, студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізаваны пацярпелага з дыягназам «электратраўма цяжкай ступені, электратэрмічныя апёкі тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў 60% (30% з якіх глыбокія) 3-4 ступеняў, чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу».

Затрымкі ў руху цягнікоў не было. Прычына высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?