Гандбалісты зборнай Беларусі пераможна завяршылі выступленне ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы — 2016.

Сёння на пляцоўцы мінскага Палаца спорту беларусы ў матчы 6-га тура 2-й кваліфікацыйнай групы ўпэўнена перайгралі супернікаў з Літвы — 31:24.

Пасля гэтай перамогі гадаванцы Юрыя Шаўцова набралі 6 ачкоў і цяпер чакаюць выніку заключнага паядынку гэтай групы паміж зборнымі Даніі і Босніі і Герцагавіны, якая адбудзецца сёння позна ўвечары ў дацкім Брондбю. Датчане ўжо забяспечылі сабе адну з двух пуцёвак у фінальную стадыю кантынентальнага першынства, а на другую прэтэндуюць беларусы і баснійцы. Зборная Беларусі зойме другое месца, калі баснійскія гандбалісты не выйграюць сёння ў каманды Даніі.

Становішча каманд у 2-й кваліфікацыйнай групе перад заключным матчам: Данія — 10 ачкоў (5 гульняў), Беларусь — 6 (6), Боснія і Герцагавіна — 4 (5), Літва — 2 (6).

Пуцёўкі на фінальны турнір гандбольнага чэмпіянату Еўропы 2016 года, які пройдзе ў Польшчы, атрымаюць па дзве лепшыя каманды па выніках адборачнага турніру ў сямі кваліфікацыйных групах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?