Праект указа «Аб мерах па прадухіленні выплаты ўзнагароджання за працу з ухіленнем ад выплаты падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў» будзе ўнесены ва ўрад у найбліжэйшы час.

Аб гэтым паведамілі ў аддзеле інфармацыйна-растлумачальнай працы Міністэрства па падатках і зборах.

«Зараз у праект указа МПЗ уносяцца асобныя непрынцыповыя карэкціроўкі. У першай дэкадзе ліпеня праект указа будзе ўнесены на разгляд ва ўрад», — сказалі спецыялісты.

Раней праект указа быў вынесены на грамадскае абмеркаванне, тэкст указа размешчаны на афіцыйным сайце МПЗ.

Як растлумачылі спецыялісты, у ходзе абмеркавання ў МПЗ паступалі ў асноўным пытанні, якія тычацца парадку падаткаабкладання неадлюстраваных у бухгалтарскім уліку даходаў і абмену інфармацыяй паміж кантрольнымі органамі. Акрамя таго, некаторыя прапановы тычыліся парадку афармлення працоўных адносін і прадастаўлення звестак у органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аб заключаных з грамадзянамі працоўных і грамадзянска-прававых дамовах.

Згодна з праектам указа, калі грамадзянін паведаміць, што атрымлівае заробак у канверце, і (або) прадаставіць дакументы, якія сведчаць аб прыкметах такога парушэння, то плаціць падаходны падатак з шэрых сум яму ўжо не давядзецца. Яшчэ адна ўмова падатковай «амністыі» - пісьмовая згода на дачу паказанняў сведак.

Праектам указа прадугледжана, што пра факты атрымання заробку ў канверце можна будзе паведаміць у падатковыя органы, ФСАН і яго тэрытарыяльныя органы, а таксама ў «Белдзяржстрах». Сюды ж неабходна будзе даць згоду на дачу паказанняў сведак.

У межах сваёй кампетэнцыі падаткавікі, ФСАН, «Белдзяржстрах» будуць прымаць меры для пацверджання факту выплаты зарплаты ў канверце. Калі спатрэбяцца дадатковыя праверкі, то, у адпаведнасці з праектам указа, гэтым зоймуцца органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Міністэрства ўнутраных спраў.

Акрамя таго, у дакуменце прапісана адказнасць працадаўцаў, віна якіх будзе даказаная. Прадугледжаны штрафы ад 1 да 100 базавых велічынь (цяпер адна б.в. складае Br180 тыс.). За паўторнае парушэнне на працягу года штрафы падвояцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?