Генеральны дырэктар тэлеканала НТВ Уладзімір Кулісцікаў пакіне сваю пасаду, сцвярджаюць крыніцы расійскіх СМІ.

Пра сыход Кулісцікава з пасады кіраўніка тэлеканала адначасова паведамілі «Коммерсант» і «Ведомости». Абодва выданні спасылаюцца на некалькі ананімных крыніц на буйных тэлеканалах і ў холдынгу «Газпром-медыя», у склад якога ўваходзіць НТВ.

Магчымымі прычынамі адстаўкі Кулісцікава суразмоўцы газет называюць фінансавыя праблемы тэлеканала. У апошнія гады канал губляе аўдыторыю, а рэкламадаўцы — цікавасць да НТВ. У прыватнасці, за першы квартал гэтага года канал прадаў на 30% менш рэкламы, чым годам раней.

У прэс-службе тэлеканала інфармацыю аб сыходзе Кулісцікава пракаментаваць адмовіліся. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?