Хайка Маас

Хайка Маас

Кіраўнік мінюста ФРГ Хайка Маас заявіў, што генпракурор Харальд Ранге страціў яго давер і адпраўлены ў адстаўку.

Харальд Ранге

Харальд Ранге

Харальд Ранге абвінаваціў урад у парушэнні прынцыпу незалежнасці судовай улады.

На мінулым тыдні з падачы спецслужбаў Ранге распачаў справу аб дзяржаўнай здрадзе ў дачыненні да журналістаў сайта Netzpolitik.org, якія апублікавалі матэрыялы пра планы Ведамства па ахове канстытуцыі пашырыць сачэнне ў інтэрнэце.

Журналісты сайта Netzpolitik.org, супраць якіх была распачата крымінальная справа аб здрадзе.

Журналісты сайта Netzpolitik.org, супраць якіх была распачата крымінальная справа аб здрадзе.

Прадстаўнікі ўрада Германіі выступілі з заявамі пра тое, што свабода СМІ была і застаецца вышэйшым прыярытэтам у ФРГ.

Рашэнне распачаць расследаванне ў дачыненні да журналістаў Netzpolitik.org выклікала хвалю пратэстаў.

Рашэнне распачаць расследаванне ў дачыненні да журналістаў Netzpolitik.org выклікала хвалю пратэстаў.

Палітычны скандал можа прывесці да таго, што пад ударам апынуцца міністр юстыцыі, кіраўнік Ведамства па ахове канстытуцыі, а таксама міністр унутраных спраў, адзначаюць нямецкія СМІ.

Кіраўнік мінюста ФРГ сказаў, што па ўзгадненні з ведамствам федэральнага канцлера будзе прасіць прэзідэнта Ёхіма Гаўка даць згоду на адстаўку Ранге.

Яго пераемнікам на пасадзе названы пракурор Мюнхена Петар Франк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?