Пра гэта паведамляе Polskie radio.

«Я абдумваю ідэю стварэння партнёрскага блока дзяржаў ад Балтыйскага да Чорнага і Адрыятычнага мораў, — заявіў у размове для Polska Agencja Prasowa Анджэй Дуда. - Дзяржава моцная тады, калі яе атачаюць хаўруснікі — гэта таксама элемент павелічэння сілы».

Гаворачы пра адносіны з краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, палітык сказаў, што польская ўлада «дбае пра тое, каб яны аднаўляліся і рабіліся лепшымі там, дзе цяпер яны складаныя».

«У міжнародных пытаннях прэзідэнт з'яўляецца абавязаным канстытуцыйна супрацоўнічаць з урадам», — зацеміў Дуда.

«Вельмі разлічваю на такое супрацоўніцтва і са свайго боку прапаную актыўны ўдзел шляхам правядзення сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Ужо цяпер ёсць сігналы ад кіраўнікоў дзяржаў рэгіёну, якія сведчыць аб ахвоце правядзення сустрэч і перамоваў», — перакананы новаабраны прэзідэнт.

Нагадаем, з ідэяй стварэння блока дзяржаў паміж Балтыйскім і Чорным морам яшчэ ў пачатку 90-х гадоў выступалі беларускія нацыянал-дэмакраты. 

Стварэнню такога блоку перашкаджае тое, што дзяржавы, якія не мяжуюць з Расіяй непасрэдна, не бачаць у тым патрэбы, бо пагроза расійскага экспансіянізму на іх непасрэдна не распаўсюджваецца. Акрамя таго, Расія застаецца незаменнай крыніцай энерганосьбітаў і сыравіны для многіх дзяржаў Цэнтральнай Еўропы. Да таго ж, у поўнай залежнасці ад Масквы знаходзіцца Беларусь — важнае звяно ў балта-чарнаморскіх ланцугу. Нарэшце, усе краіны рэгіёна, акрамя Беларусі, аб'ядноўвае інтэграцыя ў Еўрасаюз — аб'яднанне мацнейшае і больш прывабнае за патэнцыйнае балта-чарнаморскае партнёрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0