Стан трохгадовай жыхаркі Баранавічаў, якая выпала з акна 5-га паверха, ацэньваецца як цяжкі.
9 жніўня дзяўчынка гуляла ў сваім пакоі. Мама была на кухні, бацька - у ваннай. Паводле папярэдняй версіі дзяўчынка залезла на падаконнік і абаперлася на маскітную сетку, якой быў зачынены аконны праём. Абарона не вытрымала і дзіця ўпала ўніз.
Бацькі самі выявілі прапажу дзіцяці і выклікалі на месца медыкаў. З пераломамі дзяўчынку даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Па дадзеным факце праверку праводзіць Баранавіцкі ГАУС.
0
0
0
0
0
0