Сусветныя цэны на нафту зніжаюцца. Пра гэта сведчаць дадзеныя таргоў на Лонданскай і Нью-Ёркскай біржах.

У прыватнасці, на 8:06 кошт нафты маркі Brent з пастаўкай у кастрычніку знізіўся на 1,94%, да $49,08 за бараль.

Кастрычніцкія ф'ючарсы на лёгкую нафту маркі WTI патаннелі на 1,70%, да $44,45 за бараль.

«Адкат цэнаў кажа пра тое, што рынак вяртаецца да рэальнасці, нічога асаблівага не адбываецца», — лічыць аналітык Fat, перадае Bloomberg.

«Мы не чакалі ўбачыць істотныя змены кошту нафты, мы чакаем, што нафта будзе таннець, а не даражэць», — дадаў ён.

На мінулым тыдні нафту маркі WTI узляцела на 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0