Новым в.а. генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск» прызначаны Павел Бурба, які з пачатку верасня працаваў на пасадзе намесніка гендырэктара па эканоміцы, паведамляе прэс-служба «зуброў».
Да прыходу ў пачатку верасня ў мінскае «Дынама» Павел Бурба на працягу 8 гадоў узначальваў прадстаўніцтва ў краінах СНД кампаніі Cisco. Ён мае некалькі міжнародных кваліфікацый ў галіне маркетынгу і менеджменту. З 1996 года працаваў у галіне маркетынгу і менеджменту ў розных камерцыйных структурах
Былы намеснік міністра МУС Анатоль Курылец, які быў прызначаны в.а. гендырэктара клуба пасля затрымання генеральнага менеджара Уладзіміра Беражкова, працягне працу на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы.
0
0
0
0
0
0