Аляксандр Лукашэнка супраць ушчыльнення Мінска і лічыць, што трэба будаваць больш жылля і інфраструктуры за МКАД. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання новага ўчастка другой Мінскай кальцавой аўтадарогі.
president.gov.by
На думку Аляксандра Лукашэнкі, дзе-небудзь нешта ў Мінску можна дабудаваць ў якасці ўшчыльнення, але захапляцца не варта.
«Не трэба занадта ўшчыльняцца ў Мінску — насельніцтва ўжо пачынае крыўдзіцца. За кальцавой дарогай (у раёне Заслаўя, Радашковічаў, Жодзіна, Смалявічаў, Рудзенска, Фаніпаля, Дзяржынска) — мора месцаў, дзе можна будаваць жыллё і іншыя аб'екты», — звярнуў увагу ён.
Паралельна неабходна ўдасканальваць сістэму камунікацый, дапаўняючы аўтатранспартны чыгуначным, дадаў кіраўнік дзяржавы. «Гэта будзе зручна, і мы не перенасыцім Мінск», - сказаў ён, яшчэ раз падкрэсліўшы, што жыллё ў сталіцы неабходна будаваць па мінімуму.
«Няма чаго сцягваць ўсіх у Мінск. Сёння тут жыве амаль два мільёны, пятая частка насельніцтва. Калі яшчэ падцягнем, будзе, як у Маскве, — не разгарнуцца», - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.